Затрыманыя ў Мінску актывісты "Моладзі БНФ" адпушчаны
18.11.2008.
Тэгі: затрыманьні, моладзь БНФ.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Затрыманыя ў Мінску актывісты маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" адпушчаны з міліцыі без складання пратаколаў.
Як паведаміў лідэр арганізацыі Франак Вячорка, ва УУС Савецкага раёна ў актывістаў - намесьніка старшыні Моладзі БНФ Сяржука Карповіча, сябраў арганізацыі Міхала Нядзьвецкага, Ілі Шчаснага, Сяржука Гурука, а таксама фатографа Уладзімера Грыдзіна, які здымаў акцыю - былі ўзяты тлумачэнні, пасля чаго маладых людзей вызвалілі, канфіскаваўшы некалькі дзесяткаў асобнікаў Дэкларацыі правоў студэнтаў Беларусі.
Вечарам 17 лістапада на тэрыторыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта члены "Моладзі БНФ" раздалі некалькі соцень асобнікаў дэкларацыі. Акцыя была ўзгоднена Ф.Вячоркам з універсітэцкім аддзяленнем БРСМ. Аднак пасля таго як маладыя людзі пачалі раздачу дэкларацый у будынку галоўнага корпуса БНТУ, яны былі затрыманы службай аховы.
Маладых людзей адвялі ў рэктарат універсітэта. Кіраўніцтва навучальнай установы выклікала міліцыю, і затрыманыя былі дастаўлены ва УУС Савецкага раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца БНТУ, паведамляе БелаПАН.
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
17.12.2008 Арышт за нацыянальны сцяг насупраць аблвыканкаму
16.12.2008 У Менску затрыманыя пяць моладзевых актывістаў
16.12.2008 Пратэстанцкага сьвятара затрымалі за пропаведзь Евангельля
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








