Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты
18.11.2008.
Тэгі: суды, выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Суд, які меў месца адбыцца 17 лістапада, у Цэнтральным раёне Гомеля на спагнаньне “выбарчых” грошай з былога кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднаных дэмсілаў Кастуся Жукоўскага перанесены на 20 лістапада.
Спадар Жукоўскі запатрабаваў, каб разьбіральніцтва вялося не на расейскай, а на яго роднай, беларускай мове:
“Я запатрабаваў перакладчыка, але перакладчыка з расейскай мовы на беларускую ў суда не знайшлося. Судзьдзя Андрэйчык цьвердзіла ўвёсь час: у нас жа двухмоўе! Я ёй адказаў на гэта: калі ў нас двухмоўе, то чаму вы не размаўляеце па-беларуску й не вядзеце па-беларуску сам працэс”.
Пасьля 15-хвіліннага перапынку судзьдзя Жана Андрэйчык вырашыла задаволіць патрабаваньне адказчыка й запрасіць на наступнае паседжаньне кваліфікаванага перакладчыка.
Прэтэнзіі да былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на вяртаньне 1 мільёна 748 тысяч рублёў прад’явіла акруговая камісія Буда-Кашалёўскай выбарчай акругі № 38. Згаданая сума была выдаткавана на выданьне перадвыбарчых ўлёткак кандыдата Жукоўскага. Але на пачатку датэрміновага галасаваньня ён зьняў сваю кандыдатару з выбараў з прычыны іх недэмакратычнасьці. Камісія ў адказ вырашыла праз суд вярнуць выдаткаваныя грошы.
Паколькі камісія даўно распушчана, то пазоўцам цяпер выступае фінаддзел Буда-Кашалёўскага райвыканкаму.
Навіны па тэме
09.01.2009 6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»
31.12.2008 Суд на Новы год
29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі
24.12.2008 Суд па справе царквы "Новае жыццё" зноў перанесены
22.12.2008 У суд па годнасьць
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








