Актывіста папярэдзілі пра звальненне
20.11.2008.
Тэгі: звальненьне, дэмакратычны актывіст, выбары-2008.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Мастоўскаму актывісту Руху “За Свабоду” Змітру Кухлею перадалі афіцыйнае паведамленне ад кіраўніцтва ТАА “Мастоўдрэў” пра спыненне працоўных адносінаў.
Кіраўніцтва ТАА “Мастоўдрэў” не жадае працягваць кантракт з дэмакратычным актывістам, які працуе на прадпрыемстве перакладчыкам. Афіцыйна працоўныя адносіны спыняюцца “у сувязі з заканчэннем кантракта”. Паведамленне падпісана гендырэктарам прадпрыемства Сяргеем Асосавым.
Аналагічная сітуацыя са Змітром Кухлеем была год таму. Актывіста Руху таксама папярэдзілі пра непадаўжэнне кантракта, як упэўнены яго паплечнікі, за актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Справа атрымала розгалас і кіраўніцтва ТАА “Мастоўдрэў” змяніла сваё рашэнне. Магчыма рашэнне пра падаўжэнне кантракту летась было прынятае з надзеяй, што Кухлей зменшыць сваю актыўнасць падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Аднак, актывіст прыняў рашэнне балатавацца ў дэпутаты ПП.
− Мяне да гэтага не раз выклікалі і прасілі мінімізаваць маю палітычную і грамадскую дзейнасць. Кіраўнікі прадпрыемства праводзілі са мной нефармальныя гутаркі напярэдадні і пасля мясцовых выбараў, а таксама перад прыездам Аляксандра Мілінкевіча ў красавіку, − кажа Зміцер Кухлей.
Навіны па тэме
08.01.2009 Ураду Беларусі прыдзецца адказаць, за што сядзеў дэмакрат
06.01.2009 Алену Ільіну, якая судзіла апазіцыянераў, знялі з пасады суддзі
26.12.2008 Мастоўскага актывіста звольнілі з працы
24.12.2008 Актывіста АГП звольнілі з працы за палітычныя погляды
23.12.2008 Рэчыцкі актывіст: Пасадзіце мяне ў турму
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








