Моладзевых актывістаў затрымалі за распаўсюд «Новага часу»
21.11.2008.
Тэгі: затрыманьні, незалежныя выданьні, актывісты.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Сёння ў будынку адміністрацыі Савецкага раёна Мінска за распаўсюд недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Новы час», якая афіцыйна зарэгістраваная Мінінфармацыі і легальна друкуецца ў Беларусі, былі затрыманыя моладзевыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаіл Пашкевіч і Даніла Барысевіч.
Як паведамілі прэс-службе ГА «БАЖ» у офісе АГП, Пашкевіч і Барысевіч наведвалі кабінеты супрацоўнікаў Савецкага райвыканкама і раздавалі ім свежыя нумары «Новага часу». У адказ на гэта адзін з чыноўнікаў выканкама выклікаў нарад міліцыі.
Юнакоў затрымалі і без тлумачэння прычын адвезлі ў аддзел прафілактыкі Савецкага РУУС, дзе яны знаходзяцца і цяпер.
Навіны па тэме
09.01.2009 А ў адказ цішыня
08.01.2009 Журналістцы «Народнай волі» зноў адмовілі ў акрэдытацыі
06.01.2009 Газета «Борисовские новости» пазбаўлена магчымасці друкавацца і распаўсюджвацца
31.12.2008 Суд на Новы год
30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








