Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць паведамленьне Паўла Левінава
24.11.2008.
Тэгі: скаргі, праваабаронцы, Камітэт па правах чалавека.
У Камітэце па правах чалавека ААН у Жэневе прынята рашэньне аб рэгістрацыі паведамленьня праваабаронцы - прадстаўніка "БХК" у Віцебскім рэгіёне Паўла Левінава.
У паведамленьні праваабаронца паведаміў пра парушэньне Рэспублікай Беларусь артыкула 7, пункта 3 артыкула 9, пункта 1 артыкула 10, пунктаў 1 і 2, падпункта "b" пункта 3 артыкула 14, пунктаў 1 і 2 артыкула 19 і артыкула 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
У паведамленьні прыведзеныя факты дыскрымінацыі праваабаронцы за перакананьні, абмежаваньні яго права на атрыманьне юрыдычнага прадстаўніцтва, парушэньні яго права на прэзумпцыю невінаватасці, аб яго незаконным і адвольным арышце, аб нялюдскім абыходжаньні з ім, аб парушэньні права прытрымлівацца сваіх меркаваньняў і права на вольнае выказваньне свайго меркаваньня, а таксама аб парушэньні права на справядлівы судовы разгляд.
Нагадаем, Павел Левінаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі напярэдадні галасаваньня на мясцовых выбарах 2007 года за расклейку на дошках аб'яў у пад'ездаў дамоў плакатаў "STOP! НЯМА ВЫБАРАЎ БЕЗ ВЫБАРУ", утрымліваўся ў ізалятары часовага затрыманьня да суда, якім быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнаньню за … дробнае хуліганства (нецэнзурная лаянка).
Фота: baj.by
Навіны па тэме
09.01.2009 6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»
09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
09.01.2009 Беларусь ігнаруе рашэньні ААН
09.01.2009 Чарговая амністыя: вызваліць турмы, каб зноў запоўніць?
08.01.2009 Забарону “Марша “дробных хуліганаў” суд прызнаў правамернай
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








