У Чачэрску аштрафаваныя двое актывістаў АГП
18.07.2005.
18 ліпеня ў Чачэрску адбыўся суд над прадстаўнікамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аркадзем Корхавым і Васілём Чытаевым. Яны абвінавачваліся ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу ў прыватным доме ў вёсцы Залесьсе Чачэрскага раёну.У часе сходу вылучалі дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, сходу спрабавала перашкодзіць група міліцыянтаў, якіх ачольваў першы намесьнік начальніка РАУСа маёр Цалка. Апазыцыйных актывістаў аштрафавалі на 510 тысячаў рублёў кожнага, паведаміла Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








