У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»
24.11.2008.
Тэгі: акцыі, затрыманьні, беларуская мова, актывісты.
Крыніца: Хартыя'97.
У Менску каля офіса аператара мабільнай сувязі МТС на праспекце Незалежнасці адбылася акцыя з заклікам перавесці абслугоўванне абанентаў на беларускую мову.
У акцыі «МТС па-беларуску» прынялі ўдзел актывісты арганізацыяў «Моладзь БНФ» і «Малады Фронт». Як распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з арганізатараў пікету Франак Вячорка, моладзевыя актывісты ўсталявалі насупраць офіса МТС стэнд кампаніі «МТС па-беларуску», раздавалі сцяжкі і збіралі подпісы ў мінакоў з заклікам да МТС перавесці галасавы сэрвіс і пакет дакументаў абанентаў кампаніі на беларускую мову. Планавалася таксама перадаць у офіс МТС адпаведны зварот вядомых людзей Беларусі.
Аднак на месца акцыі прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі шасцярых з 20 удзельнікаў. Затрыманыя былі, у тым ліку, сам Франак Вячорка, адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Іван Шыла і іншыя.
У аддзяленні міліцыі Першамайскага раёну апазіцыянераў пратрымалі больш за гадзіну і, перапісаўшы іх пашпартныя дадзеныя, вызвалілі.
«Здаецца, што менская міліцыя працуе ўжо «на аўтапілоце». І у гэты раз спрацавала перастрахоўка саміх міліцыянераў. Але я думаю, што пасля гэтага кампанія МТС павінна звярнуць увагу на кампанію беларусізацыі сваіх паслугаў», -- сказаў Франак Вячорка пасля вызвалення.
Навіны па тэме
09.01.2009 Мінгарвыканкам не падтрымаў антыалкагольны марш
31.12.2008 Суд на Новы год
30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты
24.12.2008 Грамадзкасьць распрацуе Закон аб беларускай мове
20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








