Сарваная вечарына, прысьвечаная Слуцкаму збройнаму чыну
01.12.2008.
Тэгі: забарона, культура, КДБ.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Як паведамляе сайт Аляксандра Мілінкевіча, ад гаспадара менскага клюбу, дзе меркавалася адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, супрацоўнікі спэцслужбаў запатрабавалі скасаваць дамову аб арэндзе залі.
“Мы зьбіраліся правесьці закрытую, але прадстаўнічую вечарыну, прысьвечаную Слуцкаму паўстаньню 1920 года. Дамовіліся з клюбам, нават заплацілі частку грошай за арэнду. На гаспадара клюбу ў чацьвер выйшлі супрацоўнікі спэцслужбаў і рэкамэндавалі яму, каб ён адмовіўся ад супрацоўніцтва з намі. Мы пайшлі ў аддзел культуры Ленінскага райвыканкаму і, здавалася, усё ўладзілі. І вось сёньня нам паведамілі з клюбу, што да іх зноў прыходзілі й патрабавалі скасаваць дамову”, — распавёў адзін з арганізатараў, прыхільнік Руху “За Свабоду” Юрась Карэтнікаў.
На вечарыну было запрошана каля сотні гасьцей — дэмакратычных актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Меліся выступіць бард Аляксандр Мельнікаў, гурт “Паўночны воўк” зь Віцебску, а таксама маладыя музыкі са Слуцку і Менску.
Навіны па тэме
30.12.2008 Расстраляная літаратура
29.12.2008 Гарвыканкам забараніў шыльду БНР
23.12.2008 У Мінску выйшаў зборнік вынішчаных у гады сталінізму пісьменнікаў
20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"
19.12.2008 Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны хочуць знесці незаконна?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








