Моладзь БНФ распачынае кампанію за свабодныя СМІ
01.12.2008.
Тэгі: моладзь БНФ, пікет, незалежныя СМІ.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
Намесьнік старшыні Моладзі БНФ Антон Каліноўскі падаў заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку незалежных газэтаў “Наш Час”, “Наша Слова”, “Віцебскі Кур’ер” і іншых, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца ў нашай краіне. Паводле Антона Каліноўскага, гэтая заяўка можа быць пачаткам шырокамаштабнай кампаніі Моладзі БНФ у падтрымку незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
“Хаця ўлада і пусьціла да чытачоў “Нашу Ніву” і “Народную Волю”, гэта не азначае, што сытуацыя зьмянілася у цэлым, - заявіў Антон Каліноўскі. - У краіне існуюць дзесяткі газэтаў, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца. Журналісты незалежных радыёстанцыяў ня могуць атрымаць акрэдытацыю для выкананьня сваёй працы, а моладзь, якая займаецца выданьнем лякальных незарэгістраваных газэтак рызыкуе трапіць на суткі ці заплаціць вялізны штраф. Пікетам, які павінны адбыцца 23 сьнежня на плошчы Якуба Коласа, мы хочам прыцягнуць увагу беларускай грамадзкасьці і міжнароднай супольнасьці да праблемы. Зараз Моладзь БНФ пачне выдаваць матэрыялы па гэтай праблематыцы. Мы плянуем кампанію “За вызваленьне незалежнай прэсы”. У выніку забароны правядзеньня пікету ўлада пакажа Беларусі і сьвету сваё стаўленьне да праблемы СМІ, сваё сапраўднае стаўленьне да сытуацыі са свабодай прэсай у нашай краіне. Мы не хацелі б, каб улада паказала сябе праз чарговую адпіску ці забарону”.
Навіны па тэме
16.12.2008 Маладафронтавак пакаралі вымоваю
16.12.2008 Чарговае затрыманне за распаўсюд «Новага Часу»
12.12.2008 Мінюст патрабуе тлумачэньні аб дзейнасьці “Моладзі БНФ”
12.12.2008 Чарговая праверка «Свабоды» ў судзе на «экстрэмізм»
09.12.2008 Міліцыянты патрабуюць тлумачэнняў ад распаўсюджвальнікаў “Народнай волі”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








