У Чавусах зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС
02.12.2008.
Тэгі: пратэст, АЭС.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Актывісты горацкай ініцыятывы “Антыядзерная група” ўзнавілі збор подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.
Учора ў Чавусах за некалькі гадзін свае подпісы супраць будаўніцтва АЭС паставілі дзьвесьце жыхароў райцэнтру. Усяго ж за час акцыі, якая доўжыцца год, у Горках сабрана больш за тры тысячы подпісаў.
У Чавускім раёне знаходзіцца адна з трох пляцовак, меркаваных пад будаўніцтва беларускай АЭС.
“Нашая кампанія найперш тлумачальная. Да людзей трэба данесьці думку, што акрамя атамнай, ёсьць яшчэ і іншыя віды энэргетыкі. Атамная ж усіх пытаньняў ня вырашыць. А людзі пра гэта мала што ведаюць. Далёка ж не вядома, дзе будуць будаваць АЭС. Мы дужа сумняёмся, каб АЭС будавалі на мяжы з Эўразьвязам. Эўропа гэтага не дапусьціць. Таму калі й будуць будаваць, дык на Магілёўшчыне: альбо на Горадчыне — там Кукшынаўская пляцоўка, альбо ў Чавускім раёне — тут Краснапалянская”, — зазначае актывіст антыядзернай групы Андрэй Юркоў.
Трэцяя пляцоўка знаходзіцца на Гарадзеншчыне за пяцьдзесят кілямэтраў ад Вільні.
Навіны па тэме
08.01.2009 Супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць АЭС
05.01.2009 Улады ізноў забаранілі мітынг супраць будаўніцтва АЭС
20.12.2008 АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне
11.12.2008 За распаўсюд «Новага Часу» – акт
03.12.2008 Распачаты збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








