Вынесена папярэджанне недзяржаўнай газеце "Витебский курьер М"
20.07.2005.
15 ліпеня Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М". Выданню інкрымінуюць парушэнне адразу некалькіх артыкулаў Закона "Аб друку і іншых СМІ". Папярэджанне падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.Выданне звінавачваюць у тым, што яно не прайшло перарэгістрацыі ў сувязі з унясеннем зменаў у назву (арт. 11 Закона аб друку і пастанова Саўміну № 727 ад 30.05.2003). Акрамя гэтага, Мінінфармацыі заўважыла, што ў выходных дадзеных газеты прыведзена няпоўная назва заснавальніка (арт. 26), што "падзагаловачныя дадзеныя... ну ўключаюць імя выдаўца", а імя рэдактара газеты "прыводзіцца не над выпускнымі дадзенымі", паведамляе БАЖ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








