Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі

04.12.2008. Тэгі: адміністратыўная справа, штрафы, незалежныя СМІ, выбары-2008.

Вядомая распаўсюдніца незалежнага друку з Барысава Святлана Данілава напрыканцы лістапада атрымала па пошце пастанову суда Першамайскага раёну Менска аб пакараньні яе грашовым штрафам у памеры 20 базавых велічынь за распаўсюд перадвыбарчых улётак з заклікам да байкоту. У пастанове суду ўказана, што яна на судовае паседжаньне не з’явілася.

 

Святлану Данілаву затрымалі 21 верасня з улёткамі, якія заклікалі да байкоту выбараў і даставілі ў Першамайскі РУУС Менска, дзе пратрымалі каля 15 гадзінаў. У дачыненьні да распаўсюдніцы быў складзены пратакол ад адміністратыўным правапарушэньні, які быў адасланы па месцы жыхарства Данілавай у Пракуратуру Барысаўскага раёну. Калі жанчына вырашыла высьветліць у памочніка пракурора, што ёй пагражае, ёй паведамілі, што рашэньне яшчэ не прынятае і няма чаго сюды хадзіць.

 

І вось роўна праз  два месяцы пасьля затрымання ў Менску, суддзя суду Першамайскага раёну Ананіч пакарала сямідзесяцігадовую распаўсюдніцу грашовым штрафам у памеры 20 базавых велічыняў нібыта за парушэньне часткі 3 артыкула 23.34 КаАП РБ. Прычым суд зрабіў усё, каб адказчыца на судовае пясяджэньне не патрапіла, нават позву ёй не даслалі. Але пры гэтым у пастанове цынічна адзначылі, што адказчыца на суд не з’явілася.

 

Вось такая цемрашальская судовая справа была арганізаваная супраць распаўсюдніцы незалежнага друку ў той час, калі беларускі  ўрад робіць сціплыя захады па дэмакратызацыі грамадства і судовае сістэмы. Відаць прыклады атавістычнага бяспраўя ў дачыненьні да грамадзян яшчэ доўга будуць узбударажваць цывілізаваны свет.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования