У Магілёве затрымалі "зуброўцаў"
21.07.2005.
У Магілёве затрымалі двух удзельнікаў незарэгістраванага руху “Зубр”. Гэта адбылося 19 ліпеня, у другой палове дня, паведаміла радыё Свабода.Валадар Цурпанаў і Максім Дварэцкі раздавалі магілёўцам каля Цэнтральнага ўнівэрмагу газэту “Выбар”. Міліцыянты іх затрымалі і пратрымалі ў апорным пункце каля трох гадзінаў.
На зуброўцаў былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях: за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, а на Валадара Цурпанава — яшчэ і за непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
Пасьля складаньня пратаколаў затрыманых зуброўцаў адпусьцілі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









