Сяргей Скрабец і надалей будзе ўтрымлівацца пад вартай
26.07.2005.
25 ліпеня малодшы брат былога дэпутата Аляксандар паведаміў Радыё Свабода са спасылкай на словы зьняволенага Сяргея Скрабца, што тэрмін стрыманьня пад вартай працягнуты да 27 жніўня. Прадстаўнікі сьледзтва лічаць, што экс-дэпутат, будучы на волі, можа паўплываць на іншых удзельнікаў сьледчага працэсу, таму засьцерагаюцца зьмяняць меру стрыманьня.Паводле Аляксандра Скрабца, ягоны брат па-ранейшаму знаходзіцца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










