Чарговыя спробы перашкодзіць ці нашкодзіць палякам адбыліся ў Горадні
04.08.2005.
У сувязі з падзеямі апошніх дзён у Горадні працуе здымачная група польскага тэлебачаньня. Сёньня група мела намер паехаць у Ліду на працэс. Аднак раніцай на платнай стаянцы з аховай шафёр групы знайшоў машыну польскага тэлебачаньня з прабітымі пярэднім і заднім правымі коламі.Тым ня менш, польская тэлежурналістка Агнешка Раманоўска ў Ліду на суд трапіла, скарыстаўшы іншы транспарт, паведаміла радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








