Галоўныя навіны
16.03.2010
Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў
15.03.2010
"Праваабаронцы за свабодныя выбары". Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій
14.03.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: лічбы, падзеі і каментары
11.03.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
08.03.2010
Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
05.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
01.03.2010
Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
26.02.2010
Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
20.02.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі
19.02.2010
Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
19.02.2010
Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
18.02.2010
Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі


Вярхоўны Суд падцвердзіў пакаранне для агітатараў дэмкандыдата

06.02.2009. Тэгі: перасьлед, Вярхоўны суд, выбары-2008.
Крыніца: BulletinOnline.

Летась у верасні трох жыхароў Светлагорска, давераных асоб кандыдата ў дэпутаты, міліцыя затрымала за дзень да выбараў у Палату прадстаўнікоў і аштрафавала.

Усе трое лічаць, што затрыманне было зроблена для таго, каб перашкодзіць весці агітацыю: другім кандыдатам у гэтай акрузе была Валянціна Каваленка – дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, а да таго – намесніца старшыні мясцовага райвыканкама. А Віктар Ахрамчук, Святлана Міхальчанка і Дзмітрый Шавяленка вялі агітацыю за кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Сяргея Дайнеку. Падчас гэтай справы іх і затрымалі супрацоўнікі Светлагорскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Суддзя Ірына Алісейка Ірына Аляксандраўна прысудзіла затрыманым штрафы па

1 400 000 рублёў кожнаму. Прычынай стала тое, што ў аўтамабілі, на якім ездзілі давераныя асобы кандыдата, міліцыянты знайшлі 56 асобнікаў газеты "Таварыш", 15 – газеты "Глыток паветра" і 77 –  інфармацыйнага бюлетэня "Выбары-08".

Паводле матэрыялаў судовай справы, дзяжурны Светлагорскага РАУС указаў у рапарце: "жанчына, якая не назвалася", паведаміла, што "мужчына раздаваў друкаваную прадукцыю" (якую менавіта – не гаворыцца). Інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ светлагорскага РАУС Д.Мітраховіч напісаў, што пры аглядзе аўтамабіля была "ўстаноўлена перавозка газет і улётак палітычнага характару". Вадзіцель аўтамабіля, які быў сведкам, паказаў: "жанчына і мужчыны разносілі нейкія газеты, назваў якіх я не бачыў".

Гэта дало падставу суддзе І.Алісейцы вырашыць, што В.Ахрамчук, С.Міхальчанка і Д.Шэвяленка распаўсюджвалі апазыцыйную прэсу.

Далей І.Алісейка пагадзілася з пратаколамі аб тым, што "Глыток паветра" утрымліваў звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А "Выбары-08" суддзя прызнала перыядычным выданнем – на падставе таго, што на ім былі ўказаны даты выхаду і электронны адрас. Таму, паводле І.Алісейкі, гэты бюлетэнь павінен мець выдавецкія дадзеныя, а паколькі не меў – значыць, парушаў Закон "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі".

Самі грамадзяне вінаватымі сябе не прызналі. На судзе С. Міхальчанка патлумачыла, што распаўсюджвала газету "Таварыш", а тое, што рабіць з астатнімі выданнямі, яшчэ не вырашыла. Па словах В.Ахрамчука і Д.Шэвяленкі, яны займаліся агітацыяй і расклейваннем плакатаў. Акрамя таго, усе трое лічаць, што бюлетэнь "Выбары-08" быў не перыядычным, а разавым выданнем, і таму не мог парушаць закон аб друку і СМІ.

Грамадзяне звярнуліся са скаргамі на пастанову І.Алісейкі ў суд Гомельскай вобласці. Суддзя Н.Емельяновіч у сваёй пастанове фактычна паўтарыў тое, што было напісана І.Алісейкай і пакінуў скаргу без задавальнення. Цяпер тое ж самае паццвердзіў і намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Калінковіч, які лічыць, што ў адносінах да затрыманых "вінаватасць у здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў" была даказана.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования
Спорт России - футбол и не только - футбол.. Гидромассаж и бассейны спа: бассейны спа. Всё о spa-бассейнах.