“Крыжовы” суд у Лельчыцах: ксёндз аштрафаваны
20.02.2009.
Тэгі: адміністратыўная справа, рэлігія, штраф.
Крыніца: .
Сёньня, 20 лютага, Лельчыцкі раённы суд вынес пастанову ў адміністрацыйнай справе супраць пробашча мясцовай каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны.
Ксёндз аштрафаваны за невыкананьне прадпісаньняў архітэктара на 1 базавую велічыню, за невыкананьне прадпісаньня землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы – на 2 базавых велічыні. Агулам на 105 тысячаў рублёў.
Падставай для штрафу стаў усталяваны летась з дазволу мясцовых уладаў крыж на ўезьдзе ў Лельчыцы. Калі крыж быў ужо асьвячаны, раённыя чыноўнікі сталі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы.
Увосень архітэктар склаў адміністрацыйны пратакол нібыта за самавольнае ўсталяваньне крыжа й няўзгодненую вышыню яго, а начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы ў студзені аформіў на адрас ксяндза прадпісаньне з патрабаваньнем або зьнесьці крыж, або аформіць адвод зямлі пад яго ўсталяваньне.
Навіны па тэме
26.08.2010 Аштрафаваны маладафронтавец Алесь Кіркевіч
25.08.2010 Мікола Уласевіч пакараны штрафам
24.08.2010 Маляванне крэйдай на асфальце караецца штрафам у 700 тысяч
24.08.2010 Суд перанёс разгляд справы Рамана Кісьляка
24.08.2010 Канчатковае рашэньне па справе Уласевіча будзе прынятае сёньня
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








