МЗС Чэхіі: Нас непакояць апошнія выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі
17.03.2009.
Тэгі: Еўразьвяз, правы чалавека, Беларусь.
Крыніца: .
Карл Шварцэнбэрг, міністар замежных спраў Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу наступным чынам пракамэнтаваў для журналістаў рашэньне аб візавых санкцыях супраць беларускага рэжыму:
“Мы пагадзіліся, што Эўразьвязу трэба працягваць сваю ангажаванасьць у Беларусі і падтрымку станоўчых падзеяў у краіне. З гэтай мэтай мы пагадзіліся працягнуць прыпыненьне візавай забароны на ўезд некаторых беларускіх афіцыйных асобаў яшчэ на 9 месяцаў. Адначасова мы вырашылі працягнуць гэтыя абмежавальныя меры яшчэ на 12 месяцаў... Рашэньне прадоўжыць санкцыі і працягнуць прыпыненьне візавай забароны адлюстроўвае складаную сытуацыю ў Беларусі, якую мы назіралі цягам апошніх тыдняў. Апошнія выпадкі парушэньня правоў чалавека, безумоўна, нас непакояць. Эўразьвяз гатовы да паглыбленьня сваіх дачыненьняў зь Беларусьсю ў залежнасьці ад прагрэсу, які гэтая краіна будзе рабіць”.
Навіны па тэме
27.08.2010 Нават у нацысцкай Нямеччыне было магчыма даказаць сваю невінаватасць!
24.08.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
23.08.2010 Дакладчык па Беларусі ў ПАРЭ Сініка Хурскайнэн у Менску
17.08.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








