Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


“Белорусская деловая газета” і “Белорусская газета” дагэтуль не прайшлі перарэгістрацыю з-за назваў

31.08.2005.

Дагэтуль застаецца невядомым, ці здолеюць прайсьці перарэгістрацыю “Белорусская деловая газета” і “Белорусская газета”. У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім указам, недзяржаўныя выданьні павінны адмовіцца ад выкарыстаньня ў назвах слоў “беларускі” і “нацыянальны”. Большасьць выданьняў, якія мелі ў назвах гэтыя словы, ўжо зарэгістраваліся пад новымі назвамі – да прыкладу “Белорусский рынок” цяпер называецца “Белорусы и рынок”, а “Нацыянальная эканамічная газэта” стала проста “Эканамічнай газэтай”.

Указ № 247 быў падпісаны 31 траўня, але ўступіў у сілу з моманту апублікаваньня ў друку. І таму тэрмін заканчэньня перарэгістрацыі выданьняў, у назовах якіх ёсьць словы “нацыянальны” і “беларускі”, завяршаецца 5 верасьня, патлумачыў карэспандэнту Радыё Свабода загадчык аддзелу рэгістрацыі СМІ Міністэрства інфармацыі Віктар Гурэцкі.

30 жніўня міністар інфармацыі Уладзімер Русакевіч даў інтэрвію “Інтэрфаксу”, дзе сьцьвярджае, што асабіста ён “за тое, каб усе газэты працягвалі выходзіць”. Паводле спадара Русакевіча, спэцыялісты ведамства сумесна з выдаўцамі, якія прапанавалі абрэвіятуры ў новых назвах, вырашаюць пытаньне, як іх назваць.

Выдавец і галоўны рэдактар “Белорусской деловой газеты” Пётр Марцаў, які падаў у дакумэнтах новы назоў газэты як абрэвіятура “БДГ. Деловая газета”, перакананы, што не міністэрская гэта справа – вырашаць, як называцца таму ці іншаму выданьню: “Міністар Русакевіч выкладае такую складаную праблематыку, што тычыцца назваў дзьвюх газэт. Гэта, у прынцыпе, зусім не ягоная справа – ацэньваць. Міністэрства інфармацыі ня мае права ні ацэньваць назвы, ні мяняць іх, ні раіць – абрэвіятура гэта ці набор літар, якая яму розьніца? З пункту гледжаньня закону, не ягоная гэта справа. Таму можна толькі здагадвацца аб прычынах…”

Сытуацыю камэнтуе юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец: “Гэта ня проста страта брэнду, нейкія фінансавыя выдаткі, гэта яшчэ вялікія праблемы, зьвязаныя з тым, што рэдакцыям трэба прайсьці перарэгістрацыю згодна з Законам аб друку. Падрыхтаваць усе дакумэнты, атрымаць узгадненьне аб разьмяшчэньні рэдакцыі з мясцовымі ўладамі. А вось тое, што у “Белорусской деловой газеты” няма пакуль што ніякай інфармацыі, гэта можа азначаць, што менавіта такую мэту і перасьледавалі тыя, хто выконваў гэты загад”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования