Міністэрства юстыцыі Беларусі ставіць перад Саюзам палякаў у Беларусі пытаньне аб перайменаваньні.
12.09.2005.
Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" прызнаваны ўладамі старшыня Саюзу Юзэф Лучнік. “Нам прадпісваецца прыбраць з назвы арганізацыі слова “Беларусь”, – патлумачыў Лучнік. Ранейшую назву можна пакінуць толькі з асабістага дазволу кіраўніка дзяржавы. “Цяпер мы складаем ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі, у якім просім яго пакінуць ранейшую назву, але калі дазвол ня будзе атрыманы, нам прыйдзецца задумацца над новай назвай”, – сказаў Лучнік.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








