Віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы «псуе краявід»?
01.06.2009.
Тэгі: перасьлед, свабода слова, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: .
Падставай для выкліку стала затрыманне грамадскага актывіста, які распаўсюджвае недзяржаўныя друкаваныя выданні каля так званага «сіняга дома» ў Віцебску – дома №28 па вуліцы Леніна.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Барыса Хамайду 7 траўня і склалі на яго пратакол, з якога вынікае, што Хамайда нібыта «загрувашчвае вуліцу Леніна, усталяваўшы самаробны столік з друкаванай прадукцыяй». Паводле гэтага пратакола, сп. Хамайда абвінавачваецца ў парушэнні правілаў ўтрымання населеных пунктаў, і, згодна з артыкулам 21.14 Адміністратыўнага кодэкса, можа быць пакараны штрафам ад 4-х да 20-ці базавых велічынь.
Паседжанне камісіі адбудзецца 3 чэрвеня ў будынку райвыканкама Чыгуначнага раёна Віцебска. Сп. Хамайда загадзя ўжо звярнуўся туды з хадайніцтвам, каб на разбіральніцтва быў запрошаны перакладчык. Паводле ранейшага досведу грамадскага актывіста ў Чыгуначнай раённай адміністрацыі не валодаюць беларускай мовай, і таму размаўляць з імі беларускамоўнаму Барысу Хамайду складана.
Сп. Хамайда мяркуе давесці камісіі, што каля «сіняга дома» ён распаўсюджвае незалежныя СМІ ужо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер дом нумар 28 рамантуюць, і яму давялося пасунуцца крыху ўбок, да бліжэйшага прыпынку грамадскага транспарта.
«Але “загрувасціць” усю вуліцу, — кажа распаўсюднік друку, — я не мог у любым выпадку».
Увогуле цягам апошняга месяца распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымлівалі двойчы па адной і той самай прычыне: 15 траўня міліцыянты таксама адвезлі яго ў апорны пункт, дзе патлумачылі, што ягоны столік з раскладзенымі друкаванымі выданнямі замінае перасоўвацца па ходніках і ўвогуле псуе краявід у цэнтры горада.
Навіны па тэме
11.03.2010 Суд па скарзе заснавальніка газеты «Наш дом» да Міністэрства інфармацыі пачнецца 23 сакавіка.
10.03.2010 Затрыманы Іван Шыла ўжо на волі
09.03.2010 Андрусь Кашэўскі абвесціў галадоўку
04.03.2010 Журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






