Праведзены ператрус у гомельскага маладафронтаўца
16.06.2009.
Тэгі: Малады Фронт, перасьлед, ператрус.
Крыніца: .
У выніку несанкцыянаванага ператруса ў гомельскага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Цянюты канфіскавалі кампутар і літаратуру.
Нагадаем, што за ўдзел у акцыі, прысвечанай Дню роднай мовы, Андрусь Цянюта быў прысуджаны да штрафа, які не мог заплаціць з-за фінансавых праблемаў.
У выніку сёння ў кватэру да моладзевага актывіста прыйшлі судовыя выканаўцы. Цянюта адмаўляўся адчыняць дзверы, і тады судовыя выканаўцы выклікалі міліцыянтаў. Супрацоўнікі міліцыі, убачыўшы ў кватэры маладафронтаўца нацыянальную сімволіку і незалежныя выданні, выклікалі следчага.
«Зараз следчы без прад'яўлення санкцыі пракурора праводзіць ператрус. У кватэры няма ніякіх важных матэрыялаў ці дакументаў, але следчы пагражае забраць значкі і літаратуру, у тым ліку, кнігі Васіля Быкава», -- паведаміў Андрусь Цянюта.
Навіны па тэме
15.03.2010 У журналісткі на мяжы забралі машыну
12.03.2010 Магілёў. Актывіста “Маладога Фронту” Станіслава Рамановіча выключаюць з універсітэта
09.03.2010 Спыненая справа па выкраданьні Зміцера Дашкевіча
04.03.2010 Аляксандр Лукашэнка прызнаны ў Кракаве персонай нон грата
03.03.2010 Журналістка накіравала скаргу на дзеянні міліцыянтаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






