Галоўныя навіны
16.03.2010
Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў
15.03.2010
"Праваабаронцы за свабодныя выбары". Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій
14.03.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: лічбы, падзеі і каментары
11.03.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
08.03.2010
Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
05.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
01.03.2010
Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
26.02.2010
Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
20.02.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі
19.02.2010
Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
19.02.2010
Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
18.02.2010
Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі


Міліцыя затрымлівае за распаўсюд “Народнай волі”

22.06.2009. Тэгі: затрыманьні, незалежныя выданьні, распаўсюд.
Крыніца: Белорусские региональные новости.

20 чэрвеня ў 17.00 быў затрымана жыхар вёскі Пільня Слуцкага раёна Анатоль Юрэвіч. Супрацоўнікі міліцыі, як высветлілася пазней, не ведалі пра свабодны продаж газеты.

 

Паводле слоў самога Анатоля, які з’яўляецца лідэрам мясцовай філіі БСДП (Грамада), затрыманне адбылося ў цэнтры горада на вуліцы Леніна ў прадуктовай краме, куды ён зайшоў купіць бохан хлеба.

 

У краме да яго падышлі два супрацоўнікі міліцыі і запрасілі праехаць у РУС. На дварэ спадар Юрэвіч ўбачыў, што два другія міліцыянты спрабуюць адабраць газеты ў людзей, якія ён колькі хвілін таму прадаў ім. Дарэчы, ніводзін мінак не пагадзіўся аддаць газету.

 

Міліцыянты даставілі затрыманага у РУС, там на яго быў складзены пратакол  аб затрыманні. Пад час знаходжання ў РУС Анатоль Юрэвіч звязаўся з мясцовай актывісткай грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Зінаідай Цімошак, якая адправілася ў міліцыю, каб атрымаць дакладную інфармацыю пра здарэнне. Прайшло не болей за чвэрць гадзіны, як міліцыянты папрасілі ў затрыманага прабачэння і адвезлі яго назад да будынка крамы.

 

Аднак Анатоль Юрэвіч не збіраецца дараваць міліцыянтам іх учынак і мае намер напісаць у пракуратуру скаргу на іх супрацьпраўныя іх дзеянні.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования
Добротные дизайн радиаторы в Петербурге.