Гарадзенскія праваабаронцы супраць смяротнага пакарання
24.06.2009.
Тэгі: акцыі, сьмяротнае пакараньне.
Трое сутак запар ў Гародні праходзіла акцыя “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Да гэтай акцыі, ініцыяванай гарадзенскімі праваабаронцамі пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” далучыліся моладзевыя актывісты БСДГ, АГП, Маладых Дэмакратаў і Грамадзянскага Форуму.
На працягу трох дзён актывісты раздавалі жыхарам гораду каляндарыкі з надпісамі “Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу захоўваецца смяротнае пакаранне”, і даводзілі ім інфармацыю пра стан, звязаны з смяротнай карай ў Еўропе і Беларусі.
Пад час акцыі апытвалася думка гарадзенцаў па пытанні адмены смяротнага пакарання. Дарэчы, для многіх жыхароў Гародні стала навіной тая інфармацыя, што Беларусь сапраўды адзіная краіна Еўропы, дзе смяротная кара ўзаконеная.
Навіны па тэме
18.03.2010 Стартавала акцыя “Дайце голас людзям Беларусі”
18.03.2010 Арышты на Кубе і акцыя “Вясны”
11.03.2010 Штрафы за пікет ля амбасады Літвы ў Менску
03.03.2010 Шэсьце на Дзень Волі пачнецца ад Акадэміі Навук
02.03.2010 Дапаможам Сяргею Вітушку выдаць кнігу
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






