Галоўныя навіны
15.03.2010
"Праваабаронцы за свабодныя выбары". Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій
14.03.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: лічбы, падзеі і каментары
11.03.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
08.03.2010
Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
05.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
01.03.2010
Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
26.02.2010
Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
20.02.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі
19.02.2010
Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
19.02.2010
Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
18.02.2010
Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
14.02.2010
Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня мінулага


Суд у Гомелі можа скончыцца галадоўкай

25.06.2009. Тэгі: суды, адміністратыўная справа, акцыі, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Сёньня,  25 чэрвеня ў Цэнтральным судзе Гомеля будуць разгледжаныя пяць адміністрацыйных спраў супраць мясцовых дэмакратычных актывістаў – удзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага генерала Юрыя Захаранкі. Акцыя з партрэтамі экс-міністра ўнутраных спраў ладзілася 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі.

 

Два тыдні міліцыя не чапала ўдзельнікаў “ланцуга неабыякавых”. Пасьля Васіля Палякова Ўладзімера Кацору, Пятра Кузьняцова, Юрася Захаранку й Анатоля Паплаўнага пачаргова сталі выклікаць у Цэнтральны РАУС. Супраць іх складзены адміністрацыйныя пратаколы пра парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах.

Як вынікала з прэтэнзіяў міліцыянтаў, падставай паслужыла тое, што актывісты перадалі праз дзяжурнага кіраўніцтву УУС Гомельскага аблвыканкаму зварот, у якім нагадалі пра неабходнасьць дамагацца дасьледаваньня крымінальнай справы пра зьнікненьне іхняга былога таварыша па службе, генерала Захаранкі.

Арганізатарам “ланцуга памяці” быў рэгіянальны каардынатар руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора:

“Паколькі я быў арганізатарам гэтай акцыі, то нясу маральную адказнасьць перад таварышамі. І не ў маіх правілах на гэта не рэагаваць. Мяне ўжо пяць разоў каралі за акцыі арыштамі, не памятаю ўжо, колькі штрафаў накладвалі.
Таму я абвяшчаю галадоўку. Ня бачу іншага выйсьця, каб прыняць нейкія іншыя радыкальныя меры й звярнуць увагу грамадзкасьці на гэтае беззаконьне, якое творыцца ў Беларусі, і ў Гомелі, у прыватнасьці”.

Галадоўку Уладзімер Кацора наважаны аб’весьціць у зале суду, калі хоць каму-небудзь з удзельнікаў “ланцуга неабыякавых” будзе абвешчана пакараньне.

Разглядае адміністрацыйныя справы супраць удзельнікаў акцыі памяці генэрала Захаранкі судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка. Яна занесена рэгіянальнай радай АДС у “чорны спіс” асобаў, якія спрычыніліся да перасьледу гомельскіх дэмакратычных актывістаў.

Фота Радыё Свабода

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования
сбербанк г кемерово. конструкции из закаленного стекла, закаленное стекло, резка закалка стекла