Удзельнікі акцыі памяці Юрыя Захаранкі пакараныя штрафамі і арыштам
25.06.2009.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт, масавае мерапрыемства, штраф.
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала ўдзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, Васіля Папова, Пятра Кузьняцова, Юрася Захаранку і Анатоля Паплаўнага штрафам ў памеры 10 базавых велічыняў, а рэгіянальнага каардынатара руху “За Свабоду” Ўладзіміра Кацору адміністрацыйным арыштам на 3 сутак. Пікет актывісты АДС зладзілі 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі, іх абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.
Хадайніцтвы прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасьці аб вядзеньні працэсу на беларускай мове, а таксама адвод судзьдзі, якая вядомая ў горадзе сваімі палітычнымі прысудамі, былі незадаволеныя. Уладзіміра Кацору арыштавалі адразу пасьля заканчэньня судовага паседжаньня, ён на знак пратэсту абвесьціў галадоўку. Магчыма, што да яе далучацца астатнія пакараныя.
Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, судовая пастанова будзе абавязкова абскарджаная ў вышэйстаячай інстанцыі.
Навіны па тэме
12.03.2010 Адменены прысуд у справе яшчэ аднаго “ўхіліста”
12.03.2010 Прызначаны суд у справе Тацяны Шапуцькі
11.03.2010 Штрафы за пікет ля амбасады Літвы ў Менску
11.03.2010 Суд па скарзе заснавальніка газеты «Наш дом» да Міністэрства інфармацыі пачнецца 23 сакавіка.
11.03.2010 Альтэрнатыўная служба не за гарамі?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






