Эмануіл Зэльцэр прыпыніў галадоўку да 30 чэрвеня
26.06.2009.
Тэгі: зьняволеныя, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: .
Пра гэта паведаміў адкават Зьміцер Гарачка. Ён ўдакладніў, што галадоўка прыпыненая да 30 чэрвеня. Адвакат адмовіўся камэнтаваць прычыны такога рашэньня.
Зьняволены ў магілёўскай калёніі грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр галадаў ад 8 чэрвеня. Такім чынам ён пратэставаў супраць дзеяньняў Менскага гарадзкога суду, якія не прадстаўляў адміністрацыі калёніі дакумэнты, якія неабходныя для разгляду пытаньня пра амністыю, перадае БелаПАН.
Эмануіл Зэльцэр падпадае пад амністыю, абвешчаную ў сувязі з гадавінай вызваленьня Беларусі.
23 чэрвеня Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч выказаў меркаваньне, што разгляд справы пра амністыю Э.Зэльцэра зацягнуўся. “Мы праверым, чаму зацягваецца разгляд справы”, — паабяцаў Васілевіч.
Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году і праз 5 месяцаў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў. Асуджаная разам з Зэльцэрам ягоная сакратарка Ўладлена Функ (Брускова), якая атрымала год турмы, у сакавіку 2009 году вышла на волю.
Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, мяркуе, што ягоны брат стаў ахвярай інтрыг вакол спадчыны памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Паводле Марка Зэльцэра, на гэтую спадчыну прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які нібыта справакаваў арышт Зэльцэра. Барыс Беразоўскі адмаўляе сваю датычнасьць да гэтай справы.
Навіны па тэме
17.03.2010 “Вясна” выказвае занепакоенасьць жорскімі ўмовамі ўтрыманьня палітзняволеных на Кубе
10.03.2010 Жыхар Слуцка апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыяй
13.02.2010 Арцём Дубскі адмовіўся пісаць прашэньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне
28.01.2010 Сёлета чакаецца чарговая амністыя
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






