Галоўныя навіны
11.03.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
08.03.2010
Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
05.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
01.03.2010
Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
26.02.2010
Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
20.02.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі
19.02.2010
Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
19.02.2010
Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
18.02.2010
Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
14.02.2010
Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня мінулага
11.02.2010
Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН
09.02.2010
Правы чалавека ў 2009 годзе: тэндэнцыі і ўплывы


Інфармацыйная кампанія супраць палітычнага перасьледу актывістаў

29.06.2009. Тэгі: перасьлед, моладзевыя актывісты, рэзалюцыя.
Крыніца: Асамблея НДА.

Прадстаўнікі 17 моладзевых арганізацыяў распачынаюць інфармацыйную кампанію супраць палітычнага перасьледу актывістаў.

Моладзевыя дэмакратычныя арганізацыі заклікаюць спыніць усе формы перасьледу моладзі па палітычных матывах. Адпаведная Рэзалюцыя была прынятая падчас круглага стола “Супрацоўніцтва моладзевых арганізацыяў”, арганізаванага Асамблеяй дэмакратычных НДА. Дакумэнт падпісалі 17 арганізацыяў. Сярод якіх -- “Маладыя Дэмакраты”, Малады фронт, “Маладая Беларусь”, “МОДЭС” і іншыя.

У тэксьце Рэзалюцыі прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў канстатуюць, што на дадзены момант “каардынальных пазытыўных зьменаў у Беларусі не адбываецца”. Пра гэта сьведчыць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які дагэтуль не адмянілі. Апроч таго, ціск на моладзевых актывістаў з боку ўладаў набыш новыя формы. У прыватнасьці, палітычна актыўную моладзь без належнай мэдычнай экспэртызы мабілізуюць у войска, а чыноўнікі забараняюць і перашкаджваюць правядзеньню масавых
мерапрыемстваў.

З тэкста дакумэнта вынікае, што моладзь і надалей будзе спрабавацьспыніць практыку гвалтоўнага прызыву ў войска; выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 193-1 і скасаваць забарону на дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Таксама, заяўляецца ў дакумэнце, неабходна
ўвесьці заяўны парадак рэгістрацыі моладзевых ды іншых грамадзкіх арганізацыяў.

Тэкст Рэзалюцыі будзе распаўсюджвацца праз СМІ, міжнародныя каналы, сайты моладзевых арганізацыяў і ўласнымі сіламі аб’яднаньняў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования
грузовые перевозки москва московская область. Срочно продам оптом детскую одежду в Москве. Торопитесь.