Суд па пазове да недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” перанесены
01.07.2009.
Тэгі: незалежныя выданьні, суд.
Крыніца: .
У Барысаве разгляд судовай справы па пазове рэдактаркі дзяржаўнай раёнкі «Адзінства» да недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» перанесены. 25 чэрвеня ў ходзе чарговага слухання суддзя вырашыла прызначыць лінгвістычную экспертызу.
Рэдактарка барысаўскай дзяржаўнай раёнкі «Адзінства» выклікала ў суд мясцовую недзяржаўную газету «Борисовские новости».
Нагодай для судовага разбіральніцтва аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі стала публікацыя ў «БН» за подпісам Валерыя Ніцкава. У ёй распавядалася, што кіраўніца ідэалагічнага аддзелу Барысаўскага раёна Людміла Гарнак у суправаджэнні галоўнай рэдактаркі «Адзінства» Веры Пратасевіч наведвала гарадскія крамы і патрабавала прыбраць з продажу газету «Борисовские новости».
Спн. Пратасевіч патрабуе абвергнуць выкладзеную ў публікацыі інфармацыю, а таксама спагнаць у якасці кампенсацыі за маральны ўрон 2 мільёны рублёў з аўтара і 3 мільёны з рэдакцыі газеты «Борисовские новости».
Суд па справе распачаўся на пачатку чэрвеня.
Навіны па тэме
10.03.2010 Журналіста судзяць за самаўпраўства
09.03.2010 Пакуль закон аб альтэрнатыўнай службе не прыняты, суды на вернікамі будуць працягвацца
09.03.2010 Арыштаваны вернік Іван Міхайлаў сёньня будзе адпушчаны пад падпіску
15.02.2010 У «Витебского курьера» па-ранейшаму праблемы з распаўсюдам
02.02.2010 За незаконную адсідку– 15 мільёнаў рублёў кампэнсацыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






