Суд не задаволіў скаргу Хведарука
01.07.2009.
Тэгі: войска, актывіст, суд.
Крыніца: .
29 чэрвеня у Менскім гарадзкім судзе была разгледжана касацыйная скарга актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука, гвалтоўна забранага ў войска гэтаю зімою, на незаконныя мерапрыемствы падчас прызыўной камісіі.
Нагадаем, Зьміцер мае шэраг хваробаў, зь якімі служба ў войску забаронена. Некалькі месяцаў назад юнаку рабілі апэрацыю на вэну. Акрамя таго, Зьміцер Хведарук зьяўляецца навучэнцам Біблійнага каледжу.
Ну судовым працэсе прысутнічаў асабіста Зьміцер, яго родныя і сябры.
"Як па пляну судзьдзя прызнала дзеяньні прызыўной і медычных камісій законнымі...Канешне, Зьміцер Хведарук будзе падаваць апэляцыю ў Вярхоўны суд, каб намагчыся справядлівасьці", - апавяла кіраўніца юрыдычнага адзьдзелу Наста Лойка, якая прысутнічала на судзе.
Навіны па тэме
10.03.2010 Журналіста судзяць за самаўпраўства
09.03.2010 Пакуль закон аб альтэрнатыўнай службе не прыняты, суды на вернікамі будуць працягвацца
09.03.2010 Арыштаваны вернік Іван Міхайлаў сёньня будзе адпушчаны пад падпіску
26.02.2010 Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, пакуль невядома
19.02.2010 Маладафронтаўцу пагражаюць крымінальнай справаю за ўхіленьне ад войска
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма





