Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


НА БАБРУЙСКІМ РОК-КАНЦЭРЦЕ ЗАТРЫМАНЫЯ НЕКАЛЬКІ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ

24.10.2005.

21 кастрычніка а 15-й гадзіне на гарадзкой плошчы каля Палацу мастацтваў праходзіў “Рок за баброў” – такую назву меў рок-канцэрт у Бабруйску. На канцэрт у падтрымку піва “Баброў” піваварні “Сябар” сабралося каля двух тысячаў бабруйчанаў. І гэта ня дзіва, бо канцэрт вёў Лявон Вольскі, а праграма распачыналася выступам ВІА “Сябры” на чале з Ярмоленкам. У канцэрце таксама ўдзельнічалі вядомыя беларускія рок-гурты, якія яшчэ не пасьпелі засьвяціцца ў “антігасударсвеных” канцэртах і акцыях – “Q48”, “Indiga” і інш.

У дапамогу да 64 бабруйскіх супрацоўнікаў міліцыі, на ахову мерапрыемства, прыехала 26 магілёўскіх амапаўцаў, якія ачапілі плошчу, дзе адбываўся канцэрт і назіралі (як потым стала вядома) за магчымымі “правакацыямі ныціоналістічэскай” моладзі.

Пасьля адной з прамоваў Лявона Вольскага, які зазначыў, што ў будучым годзе спадзяецца правесьці законны канцэрт у Бабруйску свайго забароненага гурту, моладзь, што ўжо пасьпела “акупаваць” падыходы да сцэны, пачала скандаваць “Жыве Беларусь!”. А пасьля таго, як Лявон разам з “Q48” прасьпяваў “Кумба-кукумба”, над натоўпам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг, які разгарнулі два маладафронтаўцы – Дзяніс Буйніцкі і Сяржук Лацінскі.

Чырвоная стужка на белай тканіне выклікала імгненную рэакцыю магілёўскага АМАПу, супрацоўнікі якога накінуліся на маладафронтаўцаў і раськідваючы па баках баронячых іх сяброў павалаклі Дзяніса і Сяржука ў машыну.

Падчас ператрусу ў першамайскім РАУСе ў Буйніцкага Дзяніса знайшлі маладафронтаўскія буклеты, якія адразу былі канфіскаваныя кіраўніком мясцовага КДБ. Кіраўнік жа РАУСу паведаміў сябрам затрыманых, што з такімі правакацыямі, як сёньняшняя, супрацоўнікі міліцыі будуць разьбірацца імгненна, і таму на маладафронтаўцаў быў складзены пратакол па артыкуле 156 – хуліганства, які пагражае 15 суткамі пазбаўленьня волі.

Праз гадзіну, пасьля гэтага інцыдэнту на плошчы адбылася ідэнтычная акцыя з удзелам сямі маладафронтаўцаў, чатыры з якіх былі затрыманыя. Хлопцаў даставілі ў бліжэйшы Пункт аховы правапарадку, але праз тры гадзіны адпусьцілі.

Па мяркаваньню намесьніка сустаршыні Маладога Фронту, кіраўніка Бабруйскай філіі МФ Валеры Мацкевіча: “Дадзеныя затрыманьні вельмі жорсткія і не сьпецыфічныя для Бабруйску. А выкліканыя яны, па сьведчаньні аднаго з супрацоўнікаў АМАПу, актывізацыяй дзейнасьці дэмакратычных сілаў і, у прыватнасьці, адбыўшымся Кангрэсам дэмсілаў па абраньні адзінага кандыдата.

Бо яшчэ пры правядзеньні мінулых сьвятаў маладафронтаўцы заўсёды выходзілі ў горад з нацыянальнымі сьцягамі і ніколі не падвяргаліся такім жорсткім затрыманьням” .

Суд над Дзянісам Буйніцкім і Сяржуком Лацінскім, якіх дагэтуль трымаюць у камеры і забараняюць перадаваць ім прадукты, адбудзецца 24 кастрычніка .

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования