Журналіст Андрэй Пачобут аспрэчваў у судзе рашэньне адміністрацыйнай камісіі
25.10.2005.
24 кастрычніка Ленінскі раённы суд Гародні разгледзеў скаргу актывіста Саюзу палякаў журналіста Андрэя Пачобута на рашэньне адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну.Камісія аштрафавала журналіста на адну базавую велічыню за тое, што ён вытаптваў газон падчас несанкцыянаванага пікету ў абарону газэты “Glos znad Niemna”, што адбыўся сёлета 6 ліпеня на плошчы Леніна ў Горадні.
Па звестках радыё Свабода, суд вынес прыватнае азначэньне на адрас адміністрацыйнай камісіі за парушэньні ў вядзеньні пратаколу, аднак пакінуў правамоцным яе рашэньне адносна А.Пачобута.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








