Ірыне Халіп уручылі прэмію "Герой Эўропы"
25.10.2005.
24 кастрычніка ў Лондане ў намінацыі "Мужнае сэрца" беларускай журналістцы, намесьніцы галоўнага рэдактара "БДГ. Деловой газеты" Ірыны Халіп уручаная прэмія "Герой Эўропы", заснаваная амэрыканскім часопісам "Time"."Гэта прызнаньне таго, што няма нічога страшнага ў тым, што журналіст у таталітарнай дзяржаве бярэ на сябе яшчэ і нейкія функцыі грамадзкага дзеяча і праваабаронца", – заявіла Ірына Халіп напярэдадні ўручэньня прэміі.
Разам з Ірынай Халіп званьня "Герой Эўропы" ў намінацыі "Мужнае сэрца" уганараваныя француская журналістка зь "Ліберасьён" Флёранс Обэнас, якая была выкрадзеная ў Іраку, а таксама машыніст лёнданскага мэтро, які выратоўваў людзей падчас тэрактаў 7 ліпеня ў Лёндане, паведаміла радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








