За распаўсюд “Народнай волі” ў Менску затрыманыя сябры “Моладзі БНФ”
25.10.2005.
Каля 14.30 на перасячэньні прасьпекту Незалежнасьці і вуліцы Казлова ў Менску затрыманыя сябры “Моладзі БНФ” Павел Батуеў і Алесь Мазанік за распаўсюд чарговага нумару незалежнай газеты “Народная воля”. Супрацоўнікі міліцыі даставілі затрыманых у РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы.“Затрыманьне за распаўсюд “Народнай волі” – незаконные, -- каментуе падзею юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. – Гэтае выданьне афіцыйна зарэгістраванае ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведна, яно можа распаўсюджвацца, у тым ліку і бясплатна. Затрыманыя маладыя людзі ніякім чынам не парушылі дзеючага заканадаўства. Хутчэй за ўсё, перад супрацоўнікамі міліцыі пастаўленая задача любымі шляхамі спыніць распаўсюд незалежнай газеты”.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








