Андрэю Пачобуту скасавалі падпіску аб нявыезьдзе
28.10.2005.
28 кастрычніка актывісту Саюзу палякаў журналісту Андрэю Пачобуту была скасавана мера стрыманьня — падпіска аб нявыезьдзе. Ён зьяўляецца падазраваным па крымінальнай справе (артыкул 185 Крымінальнага кодэксу) аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара шчучынскага Дома польскага. Адначасова Гарадзенская абласная пракуратура працягнула на месяц тэрмін расьсьледаваньня гэтай справы, паведаміла “Радыё Свабода”.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








