Тры арышты і адзін штраф – такія рашэньні вынес 31 кастрычніка суд Маскоўскага раёну ў адносінах кіраўніцтва грамадзянскай ініцыятывы “Партнёрства”.
31.10.2005.
Кіраўнік ініцыятывы Мікалай Астрэйка, а таксама два ягоныя намесьнікі Эніра Браніцкая і Аляксандр Бондараў арыштаваныя на 15 сутак. Яшчэ адна намесьніца Сьвятлана Конава аштрафаваная на 30 базавых велічынь (прыкладна 400 долараў ЗША). Актывісты “Партнёрства” абвінавачананыя ў парушэньні Арт.167.1 ч.2 (арганізацыя несанкцыянаванага сходу). Мікалай Астрэйка, апрача гэтага, абвінавачаны ў парушэньні Арт.166 КаАП (непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі).Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








