Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


У складзе выбарчых камісій -- спрэс правераныя кадры

30.01.2010. Тэгі: выбары-2010.

Барысаў

30 студзеня выйшаў у свет спецыяльны выпуск газеты Барысаўскага райвыканкама "Адзiнства", амаль сакрэтны, паколькі ў гарадскіх кіёсках "Белсаюздруку" знайсці яго было немагчыма. Сакрэтнасць, відавочна, тлумачацца тым, што ў суботнім выпуску на першай старонцы было апублікавана рашэнне раённых Савету дэпутатаў і выканкама аб стварэньні раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

“Сакрэтна" да агульнага ведама быў даведзена і персанальны склад органа. Праўда, без залішніх падрабязнасцяў. Прозвішча, імя, імя па бацьку плюс таямнічая група грамадзянаў альбо не менш таямнічыя грамадскія аб'яднанні і партыі.

Тым не менш, нейкія папярэднія высновы зрабіць усё ж можна. Па-першае, з 12 сяброў раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі дзевяць былі сябрамі выбарчых камісій у 2008 годзе падчас парламенцкіх выбараў, а значыць, з'яўляюцца не толькі надзейнымі, але і праверанымі кадрамі.

Трое пачаткоўцаў, сакратар пярвічкі БРСМ з правамі райкама Барысаўскага дзяржаўнага каледжа Сяргей Мароз, дырэктар Барысаўскага дома дзіцячай і юначай  творчасці Галіна Лужкоўская і начальнік Старабарысаўскага аддзела міліцыі Аляксандр Моніч - верагодна, проста надзейныя.

Публікацыі 2008 года дазваляюць зрабіць здагадку, што, адзіны прадстаўнік ад партыі, уключаны зараз у склад камісіі Анатоль Пішчухін, прадстаўляе не таямнічую, а суцэль канкрэтную Камуністычную партыю Беларусі. Неназваныя грамадскія аб'яднанні, у сваю чаргу,  суцэль чаканыя БРСМ і "Белая Русь".

Кідаецца ў вочы, што большасць сяброў раённага выбаркама маюць наўпроставыя або ўскосныя адносіны да выхавання падрастаючага пакалення. Гэта намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Мікалай Зелянкевич, які, хутчэй за ўсё, ужо абраны старшынёй камісіі, бібліятэкар сярэдняй школы №11 Таццяна Стасава (найбольш верагодны сакратар), а таксама супрацоўнік аддзела адукацыі Інэса Арыніч, Юрый Лукашоў, якога вылучыў працоўны калектыў установы адукацыі "Барысаўская дзяржаўная прафесійна-тэхнічная вучэльня №62 будаўнікоў". Плюс узгаданыя ўжо Сяргей Мароз, Галіна Лужкоўская і Анатоль Пішчухін.

Магілёў

У складзе Магілёўскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі знаёмыя твары. Так, з 13 сяброў утворанай камісіі шасцёра (Валянціна Бансюкова, Раіса Валаткевіч, Аляксандр Залатухін, Вольга Іванова, Віталь Карытка і Людміла Шаміга) прымалі ўдзел у працы Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі падчас выбараў у мясцовыя Саветы ў 2007 годзе. Пры гэтым Аляксандр Залатухін, дырэктар ТДА “Спецмантаж”, быў старшынёй гарадской выбарчай камісіі і ў 2003 годдзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования