3 месяцы турмы верніку Міхайлаву за адмову служыць
01.02.2010.
Тэгі: крымінальная справа, арышт, войска.
Крыніца: .
З улікам таго, што ад 20-га сьнежня Міхайлаў знаходзіцца пад вартай, ён прабудзе за кратамі 1,5 месяцы. Абвінаваўца папрасіў для Міхайлава 5 месяцаў зьняволеньня. Справу разглядаў суд Менскага раёну.
Івана Міхайлава вінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад службы ў войску.
Іван заяўляе, што ён - вернік і ня хоча парушаць запавет “Не забі”. Яму адмовілі ў службе ў рэзэрве.
“У гэтым і ёсьць увесь клопат дзяржавы пра шматдзетную сям’ю. У сям’і шасьцёра дзяцей-утрыманцаў. Іван дапамагаў матэрыяльна сям’і”, - заявіў Уладзімер Міхайлаў, бацька Івана.
Сузаснавальнік Партыі БХД Аляксей Шэйн заявіў, што такі прысуд Івану Міхайлаву – гэта “грубае парушэньня закону пра свабоду веравызнаньня”.
Навіны па тэме
03.09.2010 Алесь Зарэмбюк абвешчаны ў міжнародны вышук?
01.09.2010 Мінскі гарсуд пакінуў Міхася Башуру пад вартай
26.08.2010 Міхася Башуру працягваюць трымаць за кратамі
20.08.2010 Міхась Башура пераведзены ў Жодзіна
19.08.2010 Экспертыза не знайшла ў кампутары нічога крымінальнага
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








