Барысаў: Інфармацыя дазуецца
09.02.2010.
Тэгі: выбары-2010.
Інфармацыя аб тым, як былі вырашаныя так званыя арганізацыйныя пытанні на першым паседжанні Барысаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць шостага склікання, даходзіць да выбаршчыкаў вельмі дазавана.
Спачатку стала вядома аб тым, што старшынёй мясцовага выбаркама стаў намеснік загадчыка аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкама Мікалай Зелянкевіч, а сакратаром - бібліятэкар барысаўскай СШ№11 Таццяна Стасава. Месцы іх працы не называліся. Менавіта гэтыя людзі падпісалі рашэнне выбарчай камісіі №2 ад 1 лютага 2010 года "Аб стварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў у Барысаўскі раённы Савет дэпутатаў 26 склікання", апублікаванае ў газеце раённай вертыкалі "Адзінства".
Праз некалькі дзён з выступу Зелянкевяча па мясцовым радыё высветлілася, што намеснікам старшыні раённай выбарчай камісіі на першым паседжанні быў абраны намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай працы ўстановы адукацыі "Барысаўская дзяржаўная прафесійна-тэхнічная вучэльня №62 будаўнікоў" Юры Лукашоў. Ён, як і Зелянкевіч і Стасава, быў сябрам барысаўскага раённага выбаркама на мінулых парламенцкіх выбарах.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
17.06.2010 Скарга Рамашкевіча не задаволеная
16.06.2010 З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт
16.06.2010 Аляксандр Кузьняцоў пакараны штрафам
08.06.2010 Астравецкі актывіст Іван Крук патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








