Беларускія назіральнікі выявілі парушэньні на украінскіх выбарах
09.02.2010.
Тэгі: выбары, назіральнікі, Украіна.
Крыніца: .
Па яго словах, за ходам выбарчага працэсу назіралі 32 прадстаўнікі РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна": 12 - у Жытомірскай вобласьці, 10 - у Ровенскай, 8 - у Днепрапятроўскай, 2 - у Сумскай.
Як адзначыў Аліеў, перашкод працы беларускіх назіральнікаў ніхто не чыніў. Усяго ENEMO накіравала ва Украіну 450 кароткатэрміновых назіральнікаў для маніторынгу ўсіх этапаў працэсу галасаваньня. Акрамя таго, як паведамілі кіраўнікі ENEMO 8 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, было накіравана восем кароткатэрміновых назіральнікаў на ўчасткі ў ўкраінскіх пасольствах і консульствах, у тым ліку па адным - у Мінск і Брэст. Па словах Аліева, заўваг ад назіральнікаў на беларускіх участках не паступала.
Выяўленыя парушэньні не насілі сістэмнага характару і істотна не паўплывалі на вынікі выбараў, лічаць у ENEMO.
Навіны па тэме
27.01.2010 БДІПЧ АБСЕ дасць сваю ацэнку зменам у Выбарчы кодэкс Беларусі
25.01.2010 Сяргей Мацкевіч на практыцы праверыць істотнасьць зьменаў у Выбарчым кодэксе
21.01.2010 ЦВК зацьвердзіў плян правядзеньня мясцовых выбараў
30.11.2009 Назіральнікі зноў ня ўбачаць выбарчых бюлетэняў
20.11.2009 БХК далучыўся да ENEMO
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






