Анархісты супраць будаўніцтва АЭС
22.02.2010.
Тэгі: акцыі, экалогія, АЭС.
Крыніца: .
20 лютага ў Мінску каля кінатэатра "Кастрычнік" прайшоў несанкцыянаваны пікет супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, арганізаваны анархісцкай групай "Антыатамнае супраціўленне".
Перад пачаткам сеанса кінастужкі "Мы з будучыні — 2" перад уваходам у кінатэатр людзі, апранутыя ў чорнае, абвясцілі пра пачатак пікета разваротам двух транспарантаў з надпісамі "Альтэрнатыва ёсць" і "Антыатамнае супраціўленне".
На працягу пяці хвілін пікетчыкі ў святле агнёў піратэхнікі зачытвалі прычыны выступлення анархістаў супраць будаўніцтва АЭС. Ідэнтычны тэкст на ўлётках яны раздалі гледачам. Ва ўлётках, у прыватнасці, гаварылася: "Ядзерная энергетыка не выратуе чалавецтва: яна смяротна небяспечная, дарагая, звязана з распаўсюджаннем ядзернай зброі і не дапамагае прадухіліць змяненне клімату".
Ніхто з удзельнікаў пікета затрыманы не быў, паведамляе БелаПАН.
Навіны па тэме
03.09.2010 Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай
26.08.2010 Расьцяжка “Стоп 193.1!” – на самай высокай кропцы Беларусі
24.08.2010 Маляванне крэйдай на асфальце караецца штрафам у 700 тысяч
23.08.2010 Суды за малюнкі на асфальце
19.08.2010 БХД пачала масавую кампанію ў абарону Касцёла святога Язэпа
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








