Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Вернікі “Новага жыцьця” чакаюць прысуду

26.02.2010. Тэгі: суды, перасьлед, вернікі.
Крыніца: Радыё «Свабода».

«Новае жыцьцё» у судзе Маскоўскага раёну Менску сустрэліся з прадстаўнікамі Камітэту аховы прыроды Менгарвыканкаму. Вернікаў абвінавачваюць у нанясеньні шкоды навакольнаму асяродзьдзю. Сума штрафу складае 263 мільёны рублёў (гэта больш за 93 тысячы даляраў).

З пратаколу вынікае, што ў сьнежні супрацоўніцы камітэту ўзялі пробы грунту на тэрыторыі вакол царквы. Аналіз паказаў падвышанае ўтрыманьне нафтапрадуктаў. Судовая пастанова наконт штрафу вернікам царквы «Новае жыцьцё» мусіць быць агучана а 9-й раніцы 26 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску.
Суд у справе вернікаў доўжыўся два дні. Першае паседжаньне адбылося 24 лютага. Судзьдзя Алена Шылько папрасіла прадстаўнікоў камітэту аховы прыроды выслухаць довады юрыста царквы Сяргея Луканіна і адказаць на ягоныя пытаньні.
Луканін зазначыў, што пробы грунту супрацоўнікі камітэту Менгарвыканкаму бралі без прадстаўнікоў царквы, без сьведак. У пратаколе стаяць толькі подпісы прадстаўнікоў уладаў Менску. Сяргей Луканін заявіў, што ў вернікаў няма ўпэўненасьці ў тым, што пробы бралі менавіта з прылеглай да будынку царквы тэрыторыі.
Нагадаем: вернікі напрыканцы 90-х набылі на ўскрайку Менску былы калгасны кароўнік і адрамантавалі яго за свае грошы. У 2005 годзе менскія ўлады пазбавілі вернікаў спачатку зямельнага надзелу, а потым і будынку, які зьяўляецца храмам «Новага жыцьця». Вернікі трымалі галадоўку, судзіліся і прайгралі па ўсіх пазыцыях.
Сяргей Луканін зьвярнуў увагу суду на тое, што да таго, як вернікі набылі будынак і расчысьцілі тэрыторыю вакол яго, там была гарадзкая несанкцыянаваная звалка, у тым ліку са старых аўтамабіляў. Суду былі прадстаўленыя фатаздымкі, каб паказаць колькі сваёй працы вернікі ўклалі дзеля таго, каб упрыгожыць тэрыторыю.
Сяргей Луканін зьвярнуў увагу суду на тое, што камітэт аховы прыроды падпарадкоўваецца Менгарвыканкаму. На пытаньне: «Як часта супрацоўнікі камітэту бяруць пробы грунту каля цэркваў?», тыя адказалі, што ніколі раней не бралі.
Пікантнасьць сытуацыі палягае яшчэ й у тым, што ад 2005 году тэрыторыя, а з 2009 году і сам будынак знаходзяцца ва ўласнасьці Менгарвыканкаму.
Прадстаўнікі Камітэту аховы прыроды паведамілі, што на момант правядзеньня праверкі за забруджваньне павінен адказваць уласьнік. Але яны не змаглі адказаць на пытаньне, чаму ў такім выпадку не зьвярнуліся менавіта да яго.
Судзьдзя Алена Шылько ў 18:20 пайшла ў свой кабінэт пісаць судовую пастанову ў справе. Сяргей Луканін чакаў прысуду ў калідоры пад дзьвярыма кабінэта. Празь дзьве гадзіны судзьдзя выйшла і паведаміла, што ёй спатрэбіцца яшчэ больш часу, і прапанавала прыйсьці па пастанову 26 лютага.
Сяргей Луканін: «Яна сказала, каб я прыйшоў заўтра а 9-й раніцы, бо, магчыма, яна будзе пісаць ажно да 12 гадзіны ночы. Вельмі цікава, што просты адміністрацыйны пратакол пацягнуў за сабой такое доўгае прыманьне рашэньня судзьдзёй.
З аднаго боку ўсё зразумела — прыродаахоўны камітэт Менгарвыканкаму дзейнічае па ўказцы зьверху. Судзьдзя, магчыма, павінна вынесьці рашэньне на карысьць нашых апанэнтаў, але гэта ня так проста зрабіць, бо мы прадставілі суду доказы сваёй невінаватасьці і абгрунтавалі гэта нормамі закону».
Судовая пастанова наконт штрафу вернікам царквы «Новае жыцьцё» мусіць быць агучана а 9-й раніцы 26 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования