Чарговая адмова Гарадзенскага Абласнога суда.
04.12.2005.
Гарадзенскі Абласны суд не задаволіў скаргу гарадзенскага актывіста Івана Романа на рашэнне Ленінскага раённага суда г.Гродна. Нагадаем, што Івана Романа абвінавачваюць у распаўсюджваньні інфармацыйнага білютэня прафсаюза РЭП “Шабер”, сьцьвярджаючы, што ён дзейнічаў ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гэтая справа на гарадзеншчыне сярод жыхароў атрымала назву “Суд па даносу”, бо распачалася пасьля пісьмовай заявы начальніка аховы Гарадзенскага завода аўтаагрэгатаў.Іван Роман не лічыць сябе вінаватым і ўжо падаў скаргу ў вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








