Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Адміністрацыя віцебскай вэтэрынарнай акадэміі зрабіла ператрус у пакоі студэнткі – актывісткі “Зубра”

09.12.2005.

Студэнтка віцебскай вэтэрынарнай акадэміі Любоў Кучынская паведаміла радыё Свабода, што ператрус у інтэрнацкім пакоі, дзе яна жыве, праводзіўся ў ейную адсутнасьць і без аніякіх дазвольных дакумэнтаў: “Справа была такая: я прыйшла з заняткаў, і мне распавялі, што ў маім пакоі быў ператрус. Што, як, чаму – невядома. Але мяне тут жа выклікалі да прарэктара. Спачатку прарэктар мне казаў, што ўсе матэрыялы, забраныя ў мяне, ён перадасьць адразу ў КГБ, і што з ягонага пакою я выйду ў наручніках".

Пасьля студэнтку выклікаў сам рэктар і пагражаў, што яе выключаць з навучальнай установы.

Як распавялі спадарыні Кучынскай суседзі, ператрус у ейным пакоі зладзілі адзін з кіраўнікоў прафкаму спадар Аўдачонак, прарэктар па выхаваўчай працы спадарыня Лукіна і невядомы чалавек у цывільным. У асабістых рэчах Любові Кучынскай знайшлі каля тысячы паасобнікаў розных улётак і налепак. Усё гэта ініцыятары ператрусу забралі з сабой.
Нагодай для ператрусу нібыта стаў ананімны тэлефонны званок пра тое, што ў пакоі студэнткі ёсьць забароненыя друкаваныя матэрыялы.
Прадстаўнікі адміністрацыі прайшліся таксама і па іншых студэнцкіх пакоях. але там ператрусаў не было. Наведнікі хіба зьвярнулі ўвагу на тое, што па інтэрнаце расклеена шмат налепак з лічбай “16” – такіх самых, якія знайшлі ў Любові Кучынскай.

Спадарыня Кучынская гаворыць, што ў распаўсюдзе налепак абвінавацілі яе, і што з тае пары, як летась яе былі затрымалі за распаўсюд налепак у горадзе, яна адчувае звышпільную ўвагу з боку кіраўніцтва акадэміі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования