Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Суполку Свабоднага прафсаюзу мэталістаў прадпрыемства “Лёс” на Аршаншчыне пазбаўляюць офісу

12.12.2005.

Прафсаюзная суполка прадпрыемства "Лес" у Барані, паводле яе лідэра Васіля Леўчанкава, атрымала афіцыйны ліст ад дырэктара са спасылкай на ўказ прэзыдэнта, згодна з якім трэба альбо вызваліць памяшканьне, альбо дамовіцца з міністэрствам сувязі аб арэндзе за грошы. Спадар Леўчанка няўпэўнены ў тым, што нават на ўмовах арэнды ім дадуць гэтае памяшканьне. "Кіраўнік да гэтага дадумаўся, на маю думку, ня сам, бо яму насамрэч не да гэтага, не да прафсаюзу. Праблем на вытворчасьці хапае. Я так думаю, што гэта на яго зьверху ціснуць. Мы тут ужо знаходзімся больш як 12 гадоў. Апошнія паўтары гады – страшэнны ціск, запалохваньне. Кіраўнік цэху выклікае рабочага і кажа: альбо выходзь з прафсаюзу альбо не прадоўжым кантракт,” -- распавёў кіраўнік прафсаюзу радыё Свабода.

Ён лічыць, што ініцыятыва пазбаўленьня офісу супярэчыць калектыўнай дамове паміж наймальнікам і прафсаюзам. Між тым, у адміністрацыі прадпрыемства паведамілі, што дырэктар дзейнічае ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Памочнік дырэктара Любоў Ісаковіч патлумачыла: “У нас быў указ прэзыдэнта ў 2002 годзе. Мы, калі заключалі дамову паміж наймальнікам і прафсаюзамі, у нас два прафсаюзы, не ўлічвалі ўмовы ўказу прэзыдэнта, але нам прыйшло тлумачэньне на гэты конт”.

Паводле спадарыні Ісаковіч, прзыдэнцкія дакумэнты не дазваляюць бясплатна прадстаўляць заводзкія памяшканьні у арэнду, за выключэньнем арганізацыяў, якія ўваходзяць у Фэдэрацыю прафсаюзаў. У Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў лічаць гэта дыскрымінацыяй па прафсаюзнай прыналежнасьці.

Незалежны БКДП (Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў), як паведаміў яго лідэр Аляксандр Ярашук, ужо накіраваў дырэктару прадпрыемства “Лёс” Віталю Асяледцу афіцыйны пратэст на рашэньне выселіць суполку Свабоднага прафсаюзу мэталістаў: “Спадару Асяледцу мы напомнілі пра тое, што ён дзейнічае абсалютна незаконна, парушае і Канстытуцыю, і закон аб прафсаюзах. Кажам пра наступствы, якія чакаюць краіну ў гэтым выпадку, калі мець на ўвазе маніторынг, які сёньня ажыцьцяўляе Эўрапейская камісія. Што гэта можа прывесьці да пазбаўленьня сыстэмы генэральных прэфэрэнцыяў. Размова ідзе пра суму каля 300 мільёнаў эўра. І што прыйдзе час, калі будуць адказваць за гэта адпаведныя кіраўнікі”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования