У Гродне нібыта за распаўсюд улётак быў затрыманы Курса Віталь.
12.12.2005.
10 сьнежня а 16-ай гадзіне ў Гродне ў мікрараёне Дзевятоўка ля крамы “Світанак” быў затрыманы міліцыянтамі Курса Віталь, нібыта за распаўсюд улётак. Яго адвезлі ў апорны пункт на Дзевятоўцы, дзе ўчастковы інспектар Мельнічак канфіскаваў у Віталя поліэтыленавы пакет, у якім было 6 інфармацыйных бюлетэняў і 350 інфармацыйных лісткоў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.Міліцыянты не пагражалі Віталю разбіральніцтвам, аднак запісалі, дзе ён вучыцца і працуе. Хлопца пратрымалі на ўчастку паўтары гадзіны, пасля чаго адпусцілі, паведаміла інтэрнэт-выданьне pahonia.pomedia.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








