Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У дзяржаўных СМІ звальняюць патэнцыйна нелаяльных да ўлады журналістаў.

12.12.2005.

Журналіст тэлекампаніі “Мір” Ігар Станкевічз аддзелу палітыкі і эканомікі паведаміў Радыё Свабода, што яго прымусілі звольніцца з-за падазрэньняў у сувязях з апазыцыяй. Прычынай стала дэманстрацыя дакументальнага фільму
падчас правядзеньня кангрэсу дэмакратычных сілаў 1 кастрычніка. Паводле сп. Станкевіча, спэцслужбы западозрылі, што нехта з журналістаў дзяржаўных СМІ даў стужкі апазыцыянэрам, каб тыя іх выкарысталі ў кінахроніцы палітычных падзеяў у Беларусі. Ігару Станкевічу паведамілі, што падазраюць менавіта яго. Журналіст кампаніі “Мір” казаў, што ў яго ўжо былі праблемы летась у кастрычніку адразу пасьля выбараў і рэфэрэндуму: “Напярэдадні я рабіў некалькі матэрыялаў, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі апазыцыі Фралоў і Лябедзька. Матэрыялы, якія ішлі ад нас, праглядаліся кіраўніцтвам СТВ. Тым ня менш мне потым паведамілі, што патэлефанавалі з адміністрацыі прэзыдэнта і сказалі, што нельга не толькі даваць слова прадстаўнікам апазыцыі, але і нельга іх паказваць. На наступны дзень пасьля рэфэрэндуму мы паказалі кадры, дзе апазыцыя выйшла на плошчу, сустрэлася з кіраўніком КДБ. Відаць, гэта стала апошняй кропляй, каб нас больш не запрашалі на мерапрыемствы.”

Ігар Станкевіч паведаміў Свабодзе, што пасьля асьвятленьня Кангрэсу Дэмакратычных сілаў яму прапанавалі звольніцца: “Масква нас папрасіла, бо мы робім для Масквы на краіны Садружнасьці, папрасіла зрабіць матэрыялы з двух дзён кангрэсу. Адразу ж на тым тыдні мяне выгналі з прэзыдэнцкага пулу. Гэта было ў пятніцу, мне патэлефанавалі з прэс-службы, а ў панядзелак мне сказалі, каб я звальняўся.”

Кіраўнік Ігара Станкевіча, рэдактар студыі тэлебачаньня Юры Бокач патлумачыў Радыё Свабода, што спрабаваў дасягнуць са сваім падначаленым джэнтэльмэнскага пагадненьня, калі прапанаваў яму звольніцца па ўласным жаданьні: “Матэрыялы кампаніі сышлі без ведама кампаніі. Гэты момант па-сутнасьці самы істотны. Каб яго не раскручваць, было сказана, што такую сытуацыю можна вырашыць праз джэнтэльмэнскае пагадненьне. У дадзеным выпадку нам не хочацца, каб кампанію паўсюль узгадвалі.”

Сам Ігар Станкевіч сцьвярджае, што нікому стужкі не даваў. Ён упэўнены, што гэта пачатак новай кампаніі пазбаўленьня ад палітычна ненадзейных журналістаў у дзяржаўных СМІ: “Тая “зачыстка”, якая пачалася з недзяржаўных СМІ, я мяркую, будзе тычыцца і дзяржаўных. Ёсьць факты, якія сьведчаць аб гэтым. Напрыклад, на дзяржаўным радыё працавала дзяўчына, якая належала да пратэстантаў. Яна папросту шукала інфармацыю пра пратэстанцкія цэрквы ў інтэрнэце на сваім працоўным месцы. Яе вылічылі і сказалі: “Звальняйся”. Ну і я таксама яскравы прыклад”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования