Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы, каб тлумачыць, чаму беларускія памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь Міхала Дворчыка – дарадцу прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча.

14.12.2005.

13 сьнежня ў МЗС Польшчы беларускага пасла прыняў намесьнік кіраўніка дэпартамэнту Эўропы Войцех Заянчкоўскі, паведаміла радыё Свабода.

Пасьля сустрэчы прэсавы сакратар польскага МЗС Павал Дабравольскі рапаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім гаворыцца, што “прадстаўнік польскага МЗС запатрабаваў ад амбасадара Латушкі падаць прычыны і акалічнасьці гэтай справы, якая ёсьць непрымальнай ў дачыненьнях паміж дзьвюма эўрапейскімі краінамі, а таксама асудзіў захады беларускага боку”.

Спадар Дабравольскі, аднак, адмовіўся падаць зьмест тлумачэньняў беларускага амбасадара і адказаць, ці МЗС было задаволенае гэтымі тлумачэньнямі, адзначыўшы толькі, што “міністэрства прыняла іх да ведама”.

“Але гэтае прыняцьце не азначае, што мы пагаджаемся з гэтым. Мы папросту прынялі да ведама тое, што нам было прадстаўлена”, – заявіў Павал Дабравольскі.

Паводле ягоных словаў, у выпадку, калі адбываюцца падобныя падзеі, калі грамадзянаў адной краіны не ўпускаюць у другую краіну не патлумачыўшы прычынаў, выклік амбасадара гэтай краіны ў МЗС – гэта адпаведны крок.

“У такіх сытуацыях амбасадары дзеля таго, каб іх выклікаць. Некаторых выклікаем часьцей, іншых – радзей. Гэта залежыць ад двухбаковых дачыненьняў. Я ня мушу, хіба, казаць, што польска-беларускія дачыненьні нельга назваць добрымі”, – заявіў спадар Дабравольскі.

Прэсавы сакратар МЗС Польшчы дадаў таксама, што ў часе сустрэчы польскі бок ўзьняў пытаньне затрыманьня на менскім лётнішчы карэспандэнткі першага канала польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP1) Агнешкі Рамашэўскай.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования