Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Польскае грамадзкае тэлебачаньне абуранае дэпартацыяй з Менску сваёй карэспандэнткі

14.12.2005.

Прадстаўнік тэлебачаньня заявіў радыё Свабода, што будзе рабіцца ўсё, каб дамагчыся дазволу на працу ў Беларусі для Агнешкі Рамашэўскай.

Сёньня пра затрыманье спадарыні Рамашэўскай паведамляюць вядучыя польскія газэты, да гэтай тэмы працягваюць вяртацца найбольш папулярныя радыё і тэлеканалы краіны.

“Rzeczpospolita” адзначае, што ў журналісткі посьскага тэлебачаньня, якая мае сапраўдную беларускую візу і акрэдытацыю, беларускія памежнікі адабралі пашпарт і бяз пашпарта хацелі пасадзіць у самалёт, які адлятаў назад у Варшаву. “Gazeta Wyborcza” нагадвае, што Агнешка Рамашэўская да гэтага некалькі месяцаў працавала ў Беларусі, інфармуючы палякаў, сярод іншага, пра канфлікт вакол СПБ.

Гаворачы пра далейшыя захады польскага грамадзкага тэлебачаньня ў гэтай справе, ягоны прадстаўнік Яраслаў Шчэпаньскі заявіў беларускай Свабодзе:
“Пакуль мы будзем рабіць усё магчымае, каб усё ж дамагчыся дазволу на працу ў Беларусі для Агнешкі Рамашэўскай. Гэта няпростая справа, але мы будзем гэта рабіць. Але ў скрайнім выпадку польскае тэлебачаньне мае шмат журналістаў, якія маглі б працаваць у Беларусі”.

Паводле спадара Шчэпаньскага, даволі стрыманая рэакцыя МЗС Польшчы на дэпартацыю Агнешкі Рамашэўскай, гэта правільная тактыка: “Тут ёсьць розныя падыходы. Мы лічым, што рэзкія захады ў адказ могуць ўскладніць працу ў Беларусі іншых журналістаў.”

Яраслаў Шчэпаньскі кажа, што намер польскага тэлебачаньня адкрыць свой сталы карпункт у Менску не зьвязаны непасрэдна з маючымі адбыцца ў наступным годзе прэзыдэнцкімі выбарамі: “Мы папросту хочам мець там сваё прадстаўніцтва. Але натуральна, што адкрываць карэспандэнцкі пункт у сытуацыі, калі нельга будзе нікога з журналістаў туды накіраваць для працы, ня мае сэнсу”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования