15 сьнежня ў Гомелі трэці раз за бягучы месяц затрыманы Павел Мадшара
16.12.2005.
Павел Мадшара быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РУУС г. Гомеля за распаўсюд ўлётак з інфармацыяй пра акцыю Дзень Салідарнасьці з палітзьняволенымі 16 сьнежня. Паводле меркаваньня праваабаронцы з Гомеля Анатоля Паплаўнага, за Паўлам Мадшарам сачылі, бо ў момант затрыманьня ён не распаўсюджваў ўлёткі, а проста ішоў па вуліцы з пляцаком, у якім ляжалі ўлёткі. Усё ўлёткі былі канфіскаваныя.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








